Пакуль усе, у каго ёсць дасяг да інтэрнэта и адкрытай інфармацыі, намагаюцца не паддавацца паніцы, сацыяльная дыстанцыя, трывога ды паніка растуць на заквасцы з усяго вышэйпералічанага. "Будучыню адмянілі", мы ня можам планаваць болей, чым на наступныя выходныя, мы вымушаны вучыцца выконваць працоўныя задачы з дома і пры гэтым намагацца помніць, што жыццё было да цяперашніх падзей і спрабаваць верыць у лепшае.
Ва ўмовах ізаляцыі вельмі важна атрымліваць зваротную сувязь ад іншых людзей, "паветра", якое дапамагае нам адчуваць нашыя (фізічныя) межы, разумець, што жыццё не абмяжоўваецца чатырма сценамі. Нас заклікаюць прытрымлівацца дыстанцыі і мер фізічнай бяспекі, але як падтрымліваць баланс паміж працай і жыццём, клапаціцца пра сябе і свае патрэбы і выйсці з усёй гэта гісторыі з мінімальнымі стратамі?
Самае цяжкае – памятаць, што ты існуеш асобна ад усяго, што цябе атачае. Зараз хатняя сістэма здаецца вельмі налажанай, зразумелай і блізкай, таму яна паступова зліваецца з табой. Ты становішся сцяной, на якой вісіць ужо неактуальны плян на бліжэшыя паўгода, становішся сваёй канапай, непамытым які ўжо дзень кубкам і гарой скрынь з-пад дастаўкі ежы (калі ў цябе ўвогуле застаецца моц для выбара з розных варыянтаў).
Рабі меней!
Зараз вялікая колькасць адукацыйных інстытуцый і праектаў зыходзяць у анлайн, а мы наракаем на адсутнасць сіл і недаўмяваем: "Чаму ў мяне няма сіл/жадання/часу на паглядзець выставу анлайн/паглядзець вебінар/прамы эфір (патрэбнае падкрэсліць), я ж сяжу дома!", нашае цела і псіхіка знаходзяцца ў стрэссе.
Мы планавалі, намагаліся падтрымліваць зразумелы і камфортны для нас тэмп жыцця і радаваліся сваімі міні- і ня вельмі перамогам, а цяпер гэтага ўсяго няма.
Пакуль мы ў стрэссе, нашае цела спрабуе дапамагчы нам у гэтым, і прадуктыўнее будзе не перашкаджаць яму ў гэтым (пра гэта падрабязней можна прачытаць тут). Плануйце меней, спіце болей, рабіце меней, - дайце сабе магчымасць і прастору пражыць сум, страту, трывогу і страх і зразумець, чаго вы хочаце.
Спажывай меней!
Наўрад ці "медыя цэлібат" вырашыць усе вашыя праблемы, але паклапаціцца пра свой ментальны стан варта. Ацаніце, колькі непрыемнай і трывожнай інфармацыі вы атрымліваеце. Калі увесь ваш вольны час зыходзіць на пражыванне артыкулаў аб апошніх навінах эпідэміі, прыйшоў час арганізаваць сабе медыя адпачынак. А калі застанецца патрэба у атрыманні інфармацыі звонку, атачэце сябе прыемным кантэнтам: мне дапамагаюць відэа с хатнімі жывёламі і карцінкі з прыгожымі захадамі.
БАЛАНС, БАЛАНС, БАЛАНС
Пакуль ў інтэрнэце з'яўляецца ўсё болей варыяцый на тэму "зараз мы жывем так, як маці ў дэкрэце/фрылансер_ка", мая сімпатыя да іх расце. Гэта праўда: нашае жыццё зараз вельмі падобна на тое, у якіх умовах жыве фрылансер_ка і маці толькі што народжаннага дзіцяці. Таму важна звярнуць увагу на тое, што называецца work and life balance (баланс жыцця і працы).
Паспрабуйце пераключацца: пераапранайцеся у "працоўнае" адзенне (разумею, выстаяць перад жаданнем хадзіць у піжаме цэлы дзень вельмі цяжка!), выконвайце штодзённыя ранішнія рытуалы (пераключайцеся з адной актыўнасці на іншую: з працы на хатнія клопаты і наадварот), выдзяліце сабе пастаяннае месца для працы. Падумайце, што вам важна выконваць для падтрымкі свайго працоўнага працэсса і адпачынка.
Рухайцеся.
Калі раней мы думалі над тым, як пайсці у зал і пачаць рабіць зарадку кожную раніцу і пакуль мы гэтага не рабілі, нашае цела "магло патрываць", то зараз мы рухаемся толькі, каб прыняць дастаўку ў кур'ера ці перасесць з працоўнага месца на канапу. Нават той час, які раней займала прагулка да аўтобуснага прыпынка, пераход з адной лініі мятро на другую і паход у краму, зараз замяняецца на нешта іншае. Паклапаціцеся аб узроўні сваёй энэргіі, таму што без яе ня будзе рэсурса вырабляць: працаваць, займацца творчасцю і падтрымліваць кантакты з блізкімі.
Як вы любіце рухацца? Магчыма ваш запал – гэта танцы, і паўгадзіны танцаў пад Сэма Сміта (рэгулярна) адновіць ваш узровень энэргіі? Ці вам падыдзе "ёга ў позе трупа" таму што ваша праца складаецца з фізічнай актыўнасці? Ці, мажліва, вы даўно хацелі заняцца кросс-фітам і гантэлі можна замяніць пачкам грэчкі?
Акружыце сябе прыемнымі дробязямі
Вы заўважаеце, што лепей працуеце, калі вакол няма пылу, свежа і чыста? Паспрабуйце падтрымліваць гэта рэгулярна. Ці, мажліва, вам падабаюцца кветкі і карантын – гэта нагода іх замаўляць пастаянна?
Плануйце свае прыёмы ежы і колькі часу ў вас на гэта зыходзіць. Магчыма вам падабаюцца даўгія сняданкі, і ёсць жаданне есці болей гародніны? Ці хочацца меней есці, а вады піць болей? Вывучыце вашы патрэбы і перавагі. Ваша цела дакладна скажа вам "дзякуй", калі ізаляцыя скончыцца.
ХЬЮСТАН, У ІХ ЁСЦЬ ПЛАН
Зараз мы ня можам планаваць у даўгатэрміновай перспектыве, важна прытрымлівацца сістэмнасці. Раней мы прыкладна разумелі сваю занятасць, план ня быў першай неабходнасцю. Зараз планаванне – гэта нашае ўсё. Спрабуйце планаваць на наступны дзень, тыдзень і гэтак далей. Тут жа можна падумаць і пра баланс адпачынка і працы.
Мажліва ваш план на карантын пачаць займацца інтуітыўным жывапісам ці ляпіць жабак з гліны? Плануйце з клопатам пра сябе і будзьце ў гэтым гібкімі.
КААПЕРУЙЦЕСЯ І ПАДТРЫМЛІВАЙЦЕ АДН_А АДН_УЮ.
Пакуль вакол вісяць напаміны пра "захаванне сацыяльнай дыстанцыі", вельмі важна разумець: сацыльная дыстанцыя ня значыць фізічная. Сацыяльная дыстанцыя – гэта сепарацыя ад людзей вакол, сваіх блізкіх, важных і любімых. Падтрымлівайце кантакт з імі, стварайце агульныя чаты з роднымі і дзяліцеся сваімі навінамі: прыміце ўдзел усім блізкім атачэннем у скетч-чэленджы (каго хвалюе, ці малавалі вы дагэтуль?) ці арганізуйце анлайн касцюміраваную вечарыну.
Знейшнія абставіны зыдуць, а вашае жыццё застанецца.
Stay safe!